яблыкі – 6 шт.
сметанковае масла – 60 г
грэцкія арэхі – 30 г
фісташкі – 30 г
аўсяныя мюслі – 20 г
банан – 1 шт.
лімон – 1 шт.
сушаныя фінікі – 4 шт.
курага – 6 шт.
дробка карыцы
імбір свежы – 6 кавалкаў (або дробка імбірнага парашка)
Масла растапіць у рондалі. Пасля дадаць у растопленае масла цэдру і сок з лімона. Акуратна здрабніць або парэзаць грэцкія арэхі і фісташкі. Курагу, фінікі здрабніць, а імбір пацерці. Нарэзаць кубікамі банан. Дадаць усе складнікі ў растопленае сметанковае масла. Дадаць карыцу. Некаторы час трымаць змесціва на агні. Зняць з агню і дадаць мюслі (альбо проста аўсянку).
Зрэзаць верх яблыкаў і выразаць сярэдзіну, не пашкоджваючы сценкі яблыка. Нафаршыраваць яблыкі, накрыць адрэзанай часткай.
Пакласці яблыкі на бляху, засланую пергаментам. Можна наліць крыху вады, каб не падгарэла. Паставіць бляху з яблыкамі ў духоўку, разагрэтую да 180 ° C, на 20-25 хвілін.
Як зрабіць запечаныя яблыкі? Раскажуць вядучыя Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл