Складнікі
адна вэнджаная скумбрыя
тварог – 150–200 г
невялікая цыбуля
цыбуля зялёная (цыбуля-пяро)
кетчуп – 4 сталовыя лыжкі
соль
перац
Вэнджаную скумбрыю і тварог дробна разбіце відэльцам. Цыбулю і зялёную цыбулю ачысціце і нарэжце вельмі дробна. Дадайце кетчуп. Запраўце соллю і перцам па смаку, старанна змяшайце. Пастаўце пасту ў халоднае месца на гадзіну, каб яна ахаладзілася.
Падаем з белым хлебам.
Як зрабіць тварожна-рыбную пасту? Раскажуць вядучыя Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл