Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім лімонны тарт паводле рэцэпту Нэллі Рубінштайн

27.10.2020 17:07
У выніку атрымаем пірог з крэмавай масай з інтэнсіўным водарам – ні салодкім, ні кіслым, адным словам, дасканалы! 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім лімонны тарт паводле рэцэпту Нэллі Рубінштайн
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Pixabay/lic. CC0 Public Domain

Сёння зробім смачны, асвяжальны лімонны тарт паводле рэцэпту Нэллі Рубінштэйн – жонкі вядомага піяніста Артура Рубінштэйна. Яго вельмі проста прыгатаваць. У выніку атрымаем пірог з крэмавай масай з інтэнсіўным водарам – ні салодкім, ні кіслым, адным словам, дасканалы! З прыведзенай ніжэй колькасці інгрэдыентаў атрымаецца тарт дыяметрам каля 25 см.

Цеста:

120 г сметанковага масла пакаёвай тэмпературы

3 сталовыя лыжкі цукру

2 жаўткі

200 г пшанічнай мукі

½ чайнай лыжкі солі

Сметанковае масла трэба расцерці з мукой, дадаць цукар, потым соль і жаўткі. Энергічна замяшаць цеста, але не надта доўга, каб цеста не было цвёрдым. На 30 хвілін кладзем цеста ў маразільнік. Цеста расцягваем на блясе для выпякання і фармуем прыпадняты край таўшчынёй каля 1 см. Пасля гэтага выпякаем у духоўцы, разагрэтай да 180°C, каля 10-15 хвілін.

Лімонная маса:

3-4 лімоны

3 сталовыя лыжкі мяккага сметанковага масла

1/3 шклянкі паніровачных сухароў

3 яйкі

200 г цукру

250 мл. тлустых вяршкоў

Пра тое, як зрабіць тарт, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

здымак мае ілюстрацыйны характар

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец