Беларуская Служба

Навукоўцы пацвердзілі наяўнасць вады на Месяцы

30.10.2020 08:21
Дзякуючы даследаванням паветранай абсерваторыі НАСА SOFIA навукоўцы пацвердзілі сталую прысутнасць лёду ў цяністых месцах у нізкіх шыротах Месяца.
Аўдыё
  • Перадача "Навука і тэхніка" за 30 кастрычніка 2020 года
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/PHOTO JUNCTION

Тое, што вада ў выглядзе лёду знаходзіцца на спадарожніку Зямлі, вядома з 2018 года, аднак зараз мы дакладна ведаем, што малекулы H2O таксама знаходзяцца ў покрыўным пласце глебы.

Дзякуючы даследаванням паветранай абсерваторыі НАСА SOFIA навукоўцы пацвердзілі сталую прысутнасць лёду ў цяністых месцах у нізкіх шыротах Месяца. Гэта важнае адкрыццё, таму што дзякуючы яму мы ведаем, што вада на Месяцы значна больш распаўсюджаная, чым лічылася раней.

Наяўнасць лёду і малекул вады ў верхнім пласце глебы таксама вельмі важна для запланаванай місіі Artemis, якая ў будучыні павінна дазволіць чалавеку вярнуцца на Месяц і пабудаваць там пастаянную базу. Аднак, як кажа польскі астраном Пётр Вітэк, падчас місіі будзе немагчыма весці масавы збор вады:

-Гэта напэўна не падземныя сховішчы вады. Праўдападобна,  што гэта малекулы вады, які знаходзяцца ў мікраскапічных схованках, якія не дазваляюць ім адчапіцца і ператварыцца ў пару і назаўжды пакінуць Месяц. Такой вады там нямнога. Каб атрымаць шклянку вады, трэба было бы перапрацаваць тоны гэтага рангаліту.

Даследаванне стала вынікам працы паветранай абсерваторыі НАСА SOFIA (інакш Стратасфернай абсерваторыя інфрачырвонай астраноміі). Абсерваторыя, размешчаная на борце самалёта, вывучае выпраменьванне нябеснымі целамі. У адным з нядаўніх даследаванняў удалося захапіць спектр, які сыходзіў з паверхні Месяца з характарыстыкамі, уласцівымі для малекул вады. Місія Artemis запланавана на 2024 год.

IAR/эж

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка