Інгрэдыенты:
1 кг морквы
1 шклянка вады (250 мл)
соль
2 чайныя лыжкі цукру (у залежнасці ад таго, наколькі салодкая морква; калі яна вельмі салодкая, то цукру трэба менш)
1 слоік кансерваванага гарошаку (каля 240 г нета)
2 растопленыя лыжкі сметанковага масла (прыблізна 90 г)
1 сталовая лыжка пшанічнай альбо рысавай мукі
перац па смаку
Працэс гатавання:
Моркву старанна вымыйце і ачысціце. Нарэжце кубікамі больш-менш аднолькавага памеру.
Пакладзіце ў рондаль моркву і заліце шклянкай халоднай вады. Дадайце 1 лыжачку солі і 2 цукру. Усё старанна перамяшайце. Давядзіце ваду да кіпення, зменшце агонь, накрыйце рондаль і тушыце моркву каля 20 хвілін. Пасля гэтага морква будзе мяккай. Пасля дадайце 2 лыжкі сметанковага масла, перамяшайце.
Затым высыпце прасеяную праз сіта пшанічную альбо рысавую муку і змяшайце яе, каб не было камякоў.
Дадайце гарох і працягвайце тушыць каля 2 хвілін, час ад часу памешваючы.
У канцы пакаштуйце страву і пры неабходнасці дадайце соль, цукар або перац.
Морква з гарохам падаецца як гарнір да бульбы і мяса, напрыклад, катлеты альбо адбіўной.
Пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл