Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем цукінію ў блінным цесце (РЭЦЭПТ)

24.11.2020 09:12
Гэтая страва ідэальная для падачы ў якасці лёгкай закускі. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем цукінію ў блінным цесце
Cukinię można przygotować na wiele sposobów
Cukinię można przygotować na wiele sposobówauntmasako/Pixabay.com/Public Domain

Цукінія (зялёны кабачок) у блінным цесце

Інгрэдыенты

Цукінія
1/2 шклянкі пшанічнай мукі
1/2 шклянкі малака
1 яйка
Масла альбо алей
1/2 чайнай лыжачкі разрыхляльніка
Прыправы, напрыклад, праванскія травы, перац

Нарэжце цукінію на скрылікі таўшчынёй каля 0,5 см.
Падрыхтуйце бліннае цеста. У місцы злучыце інгрэдыенты: дадайце муку, разрыхляльнік, малако, прыправы, соль. Цеста трэба добра вымешаць.

Разагрэйце вялікую патэльню, дадайце 2 сталовыя лыжкі сметанковага масла альбо алею.
Кавалкі цукініі апусціце ў цеста і выкладзіце на патэльню. Смажце на сярэднім агні да залацістага колеру прыблізна 1-2 хвіліны з кожнага боку.
Пакладзіце на папяровыя ручнікі, каб прамакнуць тлушч. Пры неабходнасці дадайце масла альбо алей падчас смажання наступнай партыі.

Пра тое, як зрабіць цукінію ў блінным цесце, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец