Беларуская Служба

Канцэнтрацыя СО2 у атмасферы дасягнула рэкордных узроўняў

27.11.2020 00:23
Дадзеныя на пачатку году былі аптымістычнымі з пункту гледжання скарачэння выкідаў парніковых газаў.
                  .
Спадарожнікавыя карты паказваюць параўнанне забруджвання паветра ў Ухані за першыя два месяцы гэтага года з аналагічным перыядам мінулага года.Fot. Joshua Stevens/Copernicus Sentinel 5P/ESA

Нягледзячы на абмежаванні пандэміі, канцэнтрацыя СО2 у атмасферы дасягае рэкордных узроўняў.
Сусветная метэаралагічная арганізацыя паведаміла, што, нягледзячы на чаканае падзенне выкідаў парніковых газаў, звязанае з пандэміяй каранавіруса і спадарожнымі з ёй абмежаваннямі, іх канцэнтрацыя ў атмасферы дасягнула чарговага рэкорду і працягвае расці.
Справаздача паказвае, што ў 2019 годзе сярэдняя канцэнтрацыя вуглякіслага газу (CO2) у атмасферы Зямлі рэзка павялічылася, перавысіўшы 410 частак на мільён. Для параўнання, у 2018 годзе гэта было 407,9 частак на мільён.

Дадзеныя на пачатку году былі аптымістычнымі, па меншай меры, з пункту гледжання скарачэння выкідаў парніковых газаў. Блакаванне і абмежаванні, уведзеныя пандэміяй COVID-19 азначалі запаволенне прамысловай дзейнасці і абмежаванні транспарту. Рух самалётаў і суднаў спыніўся, а рух на дарогах значна зменшыўся.

У пачатковы перыяд глабальнага «застою» штодзённыя выкіды СО2 у некаторых частках свету скараціліся на 17 адсоткаў. Аднак прагнозы паказваюць, што тэндэнцыя захаваецца, і 2020 год стане чарговым годам з рэкорднай канцэнтрацыяй CO2.

Нагадаем, якую пагрозу нясе з сабой павелічэнне канцэнтрацыі CO2 у атмасферы. Вуглякіслы газ утрымлівае цяпло ў атмасферы, што выклікае павелічэнне сярэдняй глабальнай тэмпературы, раставанне ледавікоў і ледзянога покрыва Грэнландыі альбо Антарктыкі, што ў сваю чаргу прыводзіць да павелічэння ўзроўню мораў і акіянаў.


Што прыводзіць да росту канцэнтрацыі вуглякіслага газу?
Бясспрэчна да гэтага прычыняецца выключна дзейнасць чалавека, а менавіта спальванне выкапнёвага паліва, прамысловая дзейнасць і высечка лясоў, а таксама выхлапныя газы.

- Мы перакрочылі глабальны парог у 400 частак на мільён у 2015 годзе. І праз чатыры гады мы перавысілі 410 частак. Такога росту ніколі не было ў нашай гісторыі, – адзначыў генеральны сакратар Сусветнай Метэаралагічнай арганізацыі прафесар Пэтэры Таалас.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка