Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем познаньскія шагоўкі (РЭЦЭПТ)

01.12.2020 07:08
Страва гатуецца вельмі проста з яек, мукі і варанай бульбы.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем познаньскія шагоўкі
  - . : https:pixabay.com
Картофельные клецки - копытки. Фото: https://pixabay.comФото: https://pixabay.com

Познаньскія шагоўкі (poznańskie szagówki)

Назва «szagówka» хутчэй за ўсё паходзіць з вялікапольскага дыялекту, у якім «ісці на szaga» азначае «ісці скарочаным шляхам» або «па дыяганалі, пад кутом». Магчыма, гэта звязана са спосабам іх выразання, гэта значыць па дыяганалі, таму шагоўкі маюць форму ромба.

Гэтая смачная страва можа падацца многім знаёмай. Шагоўкі ёсць у рэгіянальных кухнях па ўсёй Польшчы. Аднак па-за рэгіёнам Вялікапольшчы іх проста называюць «kopytka». Капыткі – страва накшталт клёцак з варанай бульбы.

У Вялікапольшчы іх падаюць у асноўным як абедзенную страву з мяснымі альбо грыбнымі соўсамі альбо скваркамі. Мы таксама можам сустрэць іх з сухарамі і сметанковым маслам. Таксама іх часта падаюць са смажанай капустай або салатамі.

Бульба, прыгатаваная напярэдадні, лепш за ўсё падыходзіць для шаговак. Не варта выкарыстоўваць свежую бульбу. Часцей за ўсё ў дамах выкарыстоўваюцца рэшткі бульбы з папярэдняга дня.

Інгрэдыенты

1 кг бульбы

200 г мукі

1 яйка

соль

Замешваем цвёрдае цеста, выкарыстоўваючы бульбу, муку і яйкі. Дзелім на кавалкі, затым фармуем вяровачкі дыяметрам каля 3 см, злёгку іх прыплюшчваем і рэжам пад вуглом.

Варым у падсоленым кіпені каля 15 хвілін, пакуль шагоўкі не выплывуць на паверхню.

Падаём страву з соўсам, падліўкай альбо мясам.

Пра тое, як зрабіць шагоўкі, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец