Інгрэдыенты
100 г сметанковага масла
1,5 шклянкі аўсяных шматкоў
3 сталовыя лыжкі мукі
4 сталовыя лыжкі цукру
1 лыжачка разрыхляльніка
0,5 шклянкі журавіны
2 яйкі
1 лыжка мёду
Сметанковае масла растапіць. У міску высыпаць аўсянку, муку, цукар, разрыхляльнік і журавіны ды дадаць растопленае сметанковае масла. Змяшаць, дадаць яйкі і мёд. Калі ёсць час, то масу можна пакінуць на адну гадзіну, каб інгрэдыенты аб'ядналіся. Пасля гэтага разагрэць духоўку да 180 градусаў. На бляху, засланую пергаментам, кладзём сталовую лыжку масы, акуратна фармуючы пячэнне.
Выпякаем каля 15 хвілін да залацістага колеру.
Пра тое, як зрабіць аўсянае пячэнне, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
здымак ілюстрацыйны