Лічыцца, што квадратныя макароны названыя ў гонар італьянскай лазаньі. Лазанкі прыйшлі ў Польшчу ў XVI стагоддзі дзякуючы Боне Сфорцы, італьянскай жонцы караля Жыгімонта I Старога. Бона прывезла ў Польшчу шмат італьянскіх прадуктаў, асабліва гародніну і макароны. Гэта разнавіднасць макаронных вырабаў з характэрнай формай квадратаў або ромбаў шырынёй каля 1 см. Лазанкі можна зрабіць у хатніх умовах, але, зразумела, гатовыя макароны-лазанкі ёсць у крамах.
Цеста
3 яйкі
1¾ шклянкі мукі
дробка солі
Сумесь
30 г маку
шклянка вады
шклянку малака
грэцкія арэхі, міндаль, разынкі, інжыр, курага
2 сталовыя лыжкі мёду
цукар, ванільны цукар
2 сталовыя лыжкі сметанковага масла
З мукі, яек і дробкі солі зрабіце макароннае цеста, якое потым трэба трохі падсушыць. Цеста тонка раскачайце і парэжце на квадрацікі 1 на 1 см
Закіпяціце малако з вадой. Насыпце мак і дайце яму добра настаяцца – каля 15 хвілін. Пасля мак трэба змалоць.
На патэльні растапіце сметанковае масла. Дадайце здробленыя арэхі і міндаль, абсмажце злёгку. Пасля дадайце курагу, разынкі і інжыр.
Дадайце мёд, ванільны цукар і мак.
Гатуем лазанкі. Пасля прыгатавання дадайце ў лазанкі растопленае сметанковае масла. Дадайце масу і перамяшайце.
Пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл