Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім селядзец па-султанску (РЭЦЭПТ)

31.12.2020 16:20
Гэтая страва вельмі добра пасуе на закусачны навагодні стол. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім селядзец па-султанску
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Teresa Kasprzycka

6-8 штук філе «Маціяс»

4 цыбулі

4 сталовыя лыжкі алею

3 вялікія лыжкі разынак (або больш, калі вам падабаецца салодкі кантрапункт да салёнага селядца)

8-10 чарнасліваў, нарэзаных на больш дробныя кавалачкі

300 г лагоднага кетчупа

150 г вострага кетчупа

1/2 чайнай лыжкі чорнага молатага перцу

1/2 чайнай лыжкі молатай карыцы

цукар і соль па смаку

Здрабніце цыбулю і прасмажце на алею.
Дадайце разынкі, чарнасліў і два віды кетчупу. Пры неабходнасці дадайце трохі вады. Перамяшайце і гатуйце 4-6 хвілін.
Дадайце ў соус карыцу і перац, цукар і соль. Зніміце з агню і пакіньце да поўнага астывання.
Скруціце селядзец у рулеты, пакладзіце ў слоік і заліце соусам. Пастаўце ў халадзільнік на 12-48 гадзін.

Пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

здымак мае ілюстрацыйны характар


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец