Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем пірог на свята Трох Каралёў (РЭЦЭПТ)

05.01.2021 09:07
Унікальнасць гэтай выпечкі заключаецца ў тым, што ў ёй быў сюрпрыз, які ў Польшчы звычайна рабілі з міндаля. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем пірог на свята Трох Каралёў
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjnePaparacy/Shutterstock.com

У былой Рэчы Паспалітай у дзень Богаяўлення пры каралеўскім двары, а таксама ў багатых дамах было прынята рыхтаваць святочную трапезу. Кульмінацыяй была дэгустацыя святочнага пірага. Унікальнасць гэтай выпечкі заключаецца ў тым, што ў ёй быў сюрпрыз, які ў Польшчы звычайна рабілі з міндаля. На працягу гісторыі ў розных кутках свету ў якасці сюрпрызу выкарыстоўвалі і іншыя прадметы – напрыклад, манеты, ды нават фарфоравыя статуэткі.

Інгрэдыенты

слаёнае цеста – 2 лісты
мяккае сметанковае масла – 100 г
молаты міндаль – 100 г
цукар – 100 г
яйка -1 шт.
жаўток -1 шт.
Міндальны арэх або боб фасолі

Выкладзіце на круглую бляху французскае цеста. Накаліце відэльцам. Змяшайце мяккае сметанковае масла з цукрам, дадайце яйка і молаты міндаль. Змяшайце. На цеста выкладзеце міндальную масу. У патаемнае месца схавайце фасолю або міндаль (лепей каля краю, а не ўсярэдзіну). Накрыйце другім лістом цеста і асцярожна пастукайце па краях. Накаліце цеста відэльцам, пашмаруйце жаўтком, змяшаным з невялікай колькасцю вады. Пастаўце ў духоўку, разагрэтую да 200 С, і выпякайце каля 30 хвілін. Пасля заканчэння 30 хвілін уважліва сачыце за колерам пірага – магчыма, цесту можа спатрэбіцца яшчэ 10 хвілін выпякання.

Пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

здымак мае ілюстрацыйны характар


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец