Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім салат «Каляслаў» (РЭЦЭПТ)

12.01.2021 09:08
Салат дасканала пасуе ў якасці гарніра да многіх страў.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім салат «Каляслаў»
Kapusta jest bogata w witaminy, dlatego warto ją jeść jesienią
Kapusta jest bogata w witaminy, dlatego warto ją jeść jesieniąauntmasako/Pixabay.com/Public Domain

Салат «Каляслаў»

Інгрэдыенты

1 кг свежай капусты
2 морквы – 300 г
1 цыбуліна – 200 г
3/4 шклянкі маянэзу – 150 г
лімонны сок
2 сталовыя лыжкі цукровай пудры (альбо мёд)
палова чайнай лыжкі солі і перцу

Зніміце з капусты першыя лісты. Здрабніце капусту нажом альбо адмысловай прыладай.

Таксама пачысціце цыбулю і моркву. Моркву трэба нацерці на тарцы, а цыбулю дробна нарэзаць.
У меншую міску пакладзіце астатнія інгрэдыенты: маянэз, лімонны сок, соль, перац і цукровую пудру. Змяшайце ўсё разам і дадайце ў вялікую міску з нарэзанай цыбуляй, морквай і капустай. Змяшайце ўсе інгрэдыенты вельмі старанна. Салат «Каляслаў» мае найлепшы смак, калі даць яму пастаць 1-2 гадзіны ў халадзільніку.

Пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец