Беларуская Служба

Тарніца – жамчужына ў Кароне польскіх гор (ФОТА)

22.01.2021 17:01
Турысты наведваюць Тарніцу не толькі з-за вышыні, але перш за ўсё для цудоўнай панарамы.
Аўдыё
  • Турысты наведваюць Тарніцу не толькі з-за вышыні, але перш за ўсё для цудоўнай панарамы.
      .
Тарніца — найвышэйшы горны пік польскіх Бяшчадаў. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Тарніца — найвышэйшы горны пік польскіх Бяшчадаў. Побач з Вэтлінскай і Царынскай паланінамі, а таксама пікам Галіч – гэта самы папулярны сярод турыстаў пункт у гoрах Бяшчады.


Тарніца — найвышэйшы горны пік польскіх Бяшчадаў. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Тарніца — найвышэйшы горны пік польскіх Бяшчадаў. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Тарніца знаходзіцца на канцы хрыбта паланінаў, у групе так званага «гнязда» Тарніцы і Галіча. Належыць да Кароны польскіх гор. Ад суседняга масіва Кшэменя хрыбет аддзелены глыбокім Гапроўскім перавалам, а з Шырокім верхам злучаецца востра выразаным перавалам вышынёй у 1275 м над узроўнем мора. На пакарыцеляў Тарніцы чакае цудоўная панарама як польскай, так і ўкраінскай часткі Бяшчадаў ажно да гораў Горганаў.

Тарніца. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Тарніца. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Папулярнай адпраўной кропкай на Тарніцу з'яўляюцца Устшыкі-Гурнэ, з якіх сцежка вядзе маляўнічым хрыбтом Шырокага верха. На Тарніцу можна дабрацца таксама з населенага пункта Валасатэ праз Перавал пад Тарніцай - гэта карацейшы шлях. Даўжэйшы вядзе таксама з Валасатэ праз Копу Букоўскую (1320 м), Галіч (1333 м), праз Росыпанец (1280 м), Букоўскі і Грапроўскі перавалы. На Тарніцу можна дабрацца таксама маляўнічым шляхам з вёскі Мучнэ.

У вёсцы Валасатэ аўтамабіль мы можам пакінуць на платнай стаянцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ У вёсцы Валасатэ аўтамабіль мы можам пакінуць на платнай стаянцы. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы прапануем карацейшую трасу з Валасатэ – невялікага сяла, размешчанага ў Даліне Валасаткі. Вёска размешчаная прыблізна ў 5 км альбо 1-1,5 гадзіны хады ад гарадка Устшыкі-Гурнэ. Гэта важная інфармацыя ў выпадку, калі раптам акажацца, што пасля спуску з гары да аўтамабіля ва Устшыкі трэба будзе вяртацца пешшу.

Раней Валасатэ было шматлюднай вёскай, а першыя пісьмовыя згадкі датуюцца 1557 годам. Пасля Другой сусветнай вайны вёска была знішчаная, а большасць яе жыхароў пераселеная.

Панарама Тарніцы з сяла Валасатэ. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Панарама Тарніцы з сяла Валасатэ. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У цяперашні час Валасатэ з'яўляецца выдатнай базай для паездак у вышэйшыя часткі Бяшчадаў, але толькі ў сэнсе адпраўной кропкі, паколькі, на жаль, турыстычныя база тут невялічкая. Таму начлег варта шукаць у суседнім мястэчку Устшыкі-Гурнэ, дзе магчымасцяў намнога больш. Варта нагадаць, што ў вёсцы разводзяць коней гуцульскай пароды. Таму гэтыя прыгожыя конікі часта пасвяцца на лугах у падножжа Тарніцы.

У вёсцы Валасатэ аўтамабіль мы можам пакінуць на платнай стаянцы, вакол якой у летнім сезоне засяроджваецца рух турыстаў і гандляроў. Стаянка сучасная, даволі вялікая, з туалетамі. З паркоўкі адкрываецца цудоўная панарама Тарніцы і Шырокага верха.


Указальныя знакі, шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Указальныя знакі, шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Некалькі сотняў метраў ад стаянкі за апошнімі вясковымі збудаваннямі знаходзіцца каса Нацыянальная бяшчадскага парка, у якой можна купіць білеты, мапу, атрымаць неабходную інфармацыю і паставіць на сваёй мапе абавязковую пячатку, якая будзе памяткай аб наведванні гэтага месца.

На інфармацыйнай дошцы напісана, што прадугледжаны час узыходу на Тарніцу складае больш за 2 гадзіны. Аднак фактычны час хады залежыць ад індывідуальных схільнасцей, фізічнай кандыцыі, узросту і г.д. Шлях у асноўным вядзе праз букавы лес. Паралельна з iм праходзіць адукацыйны шлях „Малы падворлік”.

 Шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Траса нескладаная, але варта дадаць, што ў пэўны момант сцежка пачынае весці ўверх ажно да Тарніцы - часам больш лагодна, а часам вельмі крута, але ўвесь час угару.

Нарэшце мы выходзім з лесу на адкрытую прастору, адкуль можам палюбавацца цікавай панарама Тарніцы, а налева - Шырокага верха з самым высокім пікам Тарнічка (1315 м над узроўнем мора).


 Шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 2015 годзе на апошнім участку сцежкі на Тарніцу была пабудаваная лесвіца, а дакладней – парогі супраць эрозіі. Паводле некаторых, згаданая лесвіца візуальна сапсавала гэты шлях, але з другога боку, трэба згадзіцца, што яна была неабходная. Гэты ўчастак шляху часта пашкоджвалі шматлікія турысты, якія абміналі балота, пракладваючы побач новыя сцежкі.

 Шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У гэтым месцы мы можам пераканацца, што Тарніца – высокая вяршыня. Сцежка вядзе на Перавал пад Тарніцай, размешчаны на вышыні 1276 метраў над узроўнем мора. Тут можна адпачыць на лавачках, перакусіць перад канчатковым этапам дарогі на вяршыню. На перавале перасякаюцца турыстычныя сіняя і чырвонaя сцежкі. Мы накіроўваемся направа на Тарніцу, што займае каля 15-20 хвілін. Адсюль відаць Шырокі Верх, Кшэмень, Копу Букоўскую, Галіч, Царынскую паланіну і Бяшчады па ўкраінскім баку на чале з Пікуем.

Перавал пад Тарніцай. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Перавал пад Тарніцай. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На Тарніцы ў 1987 годзе быў усталяваны крыж Яна Паўла ІІ, вышыня якога цяпер складае 8,5 метра. Першы крыж паставілі ў 1979 годзе, але праз некаторы час ён быў перанесены на суседні Галіч. На яго месцы з'явілася большая канструкцыя, якая, аднак, была пашкоджаная падчас буры. Новы крыж быў пастаўлены ў 2000 годзе. Раней кожны год у Вялікую пятніцу на Тарніцу адбывалася пілігрымка-Крыжовы шлях.

Тарніца. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Тарніца. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З Тарніцы можна вярнуцца назад тым жа шляхам у Валасатэ. Мы прапануем вяртацца ва Устшыкі-Гурнэ маляўнічым Шырокім верхам. Гэта даўжэйшы шлях, але менш пакручасты і стромы.

 Шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З гарадка Устшыкі-Гурнэ да аўтамабіля, пакінутага на стаянцы ў вёсцы Валасатэ, мы можам вярнуцца мікрааўтобусам. Варта аднак памятаць, што прыватны пасажырскі транспарт курсуе, перш за ўсё, у турыстычным сезоне. Таму часам у Валасатэ трэба ісці пешшу, а гэта пяць кіламетраў па асфальтавай дарогзе.

 Шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шлях на Тарніцу. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

 
Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу