Гісторык Зыгмунт Глогер пісаў, што падчас вячэры пры двары караля Яна ІІІ Сабескага «было прыкладна 33 вялікія стравы і 12 ці 13 меншых страў, а на снеданне і вячэру – па 13».
Звычайна елі два разы на дзень. Першы раз – у 10-11.00 раніцы, а другі – не пазней за 19.00.
Можна толькі ўявіць, што было на святочных вячэрах, банкетах ці, напрыклад, Калядах. Самай папулярнай стравай напярэдадні Калядаў была рыба, напрыклад, жоўты шчупак з вельмі дарагім шафранам.
Апошняй стравай на вячэры быў дэсерт. Аркас – гэта малочны дэсерт, які, хутчэй за ўсё, паходзіць з Арменіі – ён вельмі часта з'яўляўся на стале Яна III Сабескага.
Кажуць, што кароль вельмі любіў сваю прыгожую жонку каралеву Марысеньку. Але была ў яго і яшчэ адна адна слабасць, а менавіта дэсерты.
Рэцэпт аркаса караля Яна III Сабескага
10 жаўткоў
25 г салодкай смятанкі
цёртая лімонная цэдра
крыху лімоннага сока
літр малака
220 г цукру
120 г вяршкоў 18%
200 мл вішнёвага соку
вішня для ўпрыгожвання
Жаўткі старанна ўзбіце з вяршкамі, дадайце цэдру і лімонны сок.
Закіпяціце малако з цукрам, зніміце з агню, асцярожна дадайце да жаўткоў і ўзбіце.
Прыгатаваную масу выліце ў палатняны мяшочак, завяжыце і павесьце, каб маса астыла і сцякла.
Адстаўце ў халадзільнік. Пасля астывання выкладзіце ў посуд, упрыгожце садавіной альбо ўзбітымі вяршкамі. Падавайце аркас паліты вішнёвым сокам.
Пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл