200 г мёду
1 лыжка прыправы для пернікаў
2-3 сталовыя лыжкі карамелі (можна замяніць на какаву)
100 г цукровай пудры
1 яйка
400 г пшанічнай мукі
3 гарбатныя лыжкі разрыхляльніка
У вадкі мёд дадайце цукар, карамель альбо какаву, размяшайце. Дадайце спецыі, разрыхляльнік і яйка, добра змяшайце. Замясіце муку.
Раскачайце цеста да 5-10 мм (хутчэй таўсцей, чым танчэй), вырабіце пернікі. Памятайце, трэба падсыпаць невялікай колькасцю мукі, каб не прыліпала. Пашмаруйце кожны пернік вадой, выпякайце каля 10-12 хвілін пры 190 С. Працягласць залежыць ад памеру пернікаў.
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл