Яечныя катлеты
6 яек
зялёная цыбуля (шмат)
кроп (шмат)
2 сталовыя лыжкі паніровачных сухароў
соль
чорны перац
сметанковае масла альбо алей для смажання
Зварыце ўкрутую 5 яек, ачысціце і дробна здрабніце. Здрабніце цыбулю і кроп, дадайце іх да яек. Таксама дадайце 1 сталовую лыжку паніровачных сухароў, сырое яйка, запраўце соллю і перцам і ўсё змяшайце. Сфармуйце катлеты (4-5 шт.)
З абодвух бакоў абваляйце ў паніровачных сухарах. Абсмажце з абодвух бакоў да залацістага колеру.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл