Салодкі амлет
Першыя звесткі пра амлет паходзяць са старажытнасці. Яго ведалі на Блізкім Усходзе, а радзімай стравы хутчэй за ўсё была Персія. Узбітыя яйкі змешвалі там з нарэзанай зелянінай і смажылі. Гатовы амлет разразалі на квадраты. Гэтая страва распаўсюдзілася на іншыя рэгіёны, і ў кожным з іх набывала рысы, характэрныя для дадзенай краіны. Такім чынам сёння мы можам есць італьянскую фрытату, іспанскую тарцілу і класічны французскі амлет. Аднак робячы базавую версію, вы павінны прытрымлівацца пэўных правілаў.
Польшчы надзвычай папулярны салодкі амлет, які мы сёння прыгатуем.
2 яйкі
4 сталовыя лыжкі малака
3 сталовыя лыжкі мукі
2 сталовыя лыжкі слівавага варэння
2 сталовыя лыжкі вяршковага сыру
1 сталовая лыжка цукру
1 сталовая лыжка сметанковага масла для смажання
1 лыжка ванільнага цукру
дробка солі
Аддзяліце бялкі ад жаўткоў. Змяшайце яечныя жаўткі з цукрам, ванільным цукрам, малаком і пшанічнай мукой. Бялкі ўзбіце міксерам да гушчыні. Узбітыя яечныя бялкі акуратна перакладзіце ў жаўтковую масу. Змешаную масу выліце на патэльню з растопленым сметанковым маслам, смажце на вельмі слабым агні. Праз 3-4 хвіліны акуратна перавярніце. Смажце каля 2 хвілін.
Смажаны амлет выкладзіце на талерку, дадайце вяршковы сыр, варэнне, складзіце яго напалову і з'ешце адразу, таму што ён з цягам часу страчвае сваю пухнатасць.
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл