Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: посны тварог з арэхаў кеш’ю (РЭЦЭПТ + ФОТА)

09.03.2021 18:58
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: посны тварог з арэхаў кеш’ю
Посны тварог з арэхаў кеш’юфота: Кацярына Адамская

Посны тварог з арэхаў кеш’ю

Інгрэдыенты

Арэхі кеш’ю – 150 г
Вада – 150 г
Бульбяны крухмал – 1 лыжка
Змолатае насенне лёну (мука) – 1 лыжка
Куркума – ½ лыжкі
Соль, молаты перац, сушаная журавіна, маяран

1) Зміксаваць арэхі кэш’ю з вадой да аднароднай, густой масы, каб арэхі цалкам былі змолатыя.

2) Дадаць бульбяны крухмал, льняное насенне. Пасля – куркуму, каб наш тварог меў жоўты колер. Усе змяшаць і дадаць дробку солі і молатага перцу.

3) Разагрэць патэльню, перакласці масу. Пад уплывам тэмпературы маса пачне гусцець. Абавязкова памешваць нашу масу, а калі пачынае гусцець, то перавярнуць.

4) Падрыхтаваць міску, каб сфармаваць наш тварог. На дно пакласці журавіны і маяран, перакласці туды тварог. На пару гадзім паставіць у лядоўню.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Веганскі тварог можна нашмараваць на хлеб альбо сухары. Фота: Кацярына Адамская Веганскі тварог можна нашмараваць на хлеб альбо сухары. Фота: Кацярына Адамская

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец