Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: тварожнае печыва «Гусіныя лапкі» (РЭЦЭПТ)

30.03.2021 09:03
Печыва робіцца вельмі лёгка, яно духмянае і смачнае. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: тварожнае печыва «Гусіныя лапкі»
Тварожнае печыва «Гусіныя лапкі»фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Печыва з тварагом «Гусіныя лапкі»

Тварог – 400 г
Масла сметанковае – 200 г
Мука – 300 г
Цукар, дробка солі

1) Злучыць разам тварог, масла сметанковае, муку. Добра змяшаць. Дадаць дробку солі.
2) Старанна вымесіць цеста. Яно павінна быць мяккім і трохі ліпнуць да рук. Не перабольшыць з мукой – тварожнае цеста павінна быць вільготным.

Накрыць плёнкай або пакетам і паставіць цеста ў халадзільнік на пару гадзін.

3) Нагрэць духоўку да 180 С. Партыямі раскатаць цеста на пасыпанай мукой паверхні да таўшчыні 3 мм. Тоўстым рабіць корж не трэба, інакш цеста не прапячэцца і моцна раскрыецца пры выпечцы.

4) Пры дапамозе формы або кубка выразаць кружкі дыяметрам прыкладна 7-8 см.
У сподак насыпаць цукар і акунаць кружкі адным бокам у цукар. Акунаецца ў цукар толькі адзін бок! Скласці круг напалову, цукровым бокам ва ўнутр. Складаць у чатыры разы.
Абваляць адзін бок у цукры. Другі бок павінны быць чыстым. Калі на чыстую бок патрапіць цукар, то ён пры выпечцы расплавіцца і печыва надгарыць, а затым прыліпне.

5) Бляху заслаць пергаментам. Выкласці печыва чыстай бокам без цукру на пергамент на невялікай адлегласці. Выпякаць 20 хвілін да скарыначкі пры 180 С. Гарачае печыва з-за расплаўленага тварагу падаецца недапечаным, але гэта не так! Дайце печыву астыць.

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец