Беларуская Служба

Праз пару дзясяткаў гадоў будуць толькі дзве пары году - лета і зіма

09.04.2021 14:52
Да канца XXI стагоддзя Інстытут аховы навакольнага асяроддзя падрыхтаваў два сцэнарыі для Польшчы.
Аўдыё
  • Праз пару дзясяткаў гадоў будуць толькі дзве пары году - лета і зіма
.
.photoshopper24/pixabay.com/CC0

Адзін з іх аптымістычны, звязаны з моцным скарачэннем выкідаў парніковых газаў, другі – песімістычны і, на жаль, больш рэальны.

Апошнія восень і зіма былі ўзорнымі, такія, якімі яны павінны быць – гаворыць прафесар Мацей Садоўскі, кліматолаг і эксперт палітыкі па ахове клімату. У сваю чаргу ў папярэднія гады можна казаць пра адсутнасць зім, якія былі вельмі цёплыя. На жаль, гэта вынік глабальнага пацяплення, адсутнасці паступлення халодных масаў паветра з Антарктыкі.

А якімі будуць наступныя зімы?

-Я б хацеў, каб яны былі нармальныя, але, баюся, яны такімі не будуць. І будзе вяртанне да папярэдніх трэндаў – гэта значыць спякотнае лета, бясснежная зіма, мала ападкаў. Нагадаю, што ў нашым кліматычным пасе зіма з’яўляецца вельмі важнай. У першую чаргу для сельскай гаспадаркі. Снежнае покрыва выконвае ізаляцыйную функцыю і ахоўвае расліны, гэтак званыя азімыя, але не толькі. Таксама дрэвы. Акрамя таго, зіма – крыніца вады вясной. Гэта вельмі вялікая і важная крыніца для сельскай гаспадаркі.

Інстытут аховы навакольнага асяроддзя падрыхтаваў прагноз для Польшчы да 2100 году. Прафесар Мацей Садоўскі гаворыць, што галоўнае – знайсці сцэнар, пры якім адбудзецца значнае скарачэнне выкідаў парніковых газаў, а тэмпература не будзе расці так рэзка.

Гатовыя два сцэнары. Адзін з іх вельмі аптымістычны. Паводле яго, удасца вельмі інтэнсіўна скараціць выкіды. Паводле другога, у лепшы бок асабліва нічога не памяняецца. Выкіды будуць, а тэмпература павялічыцца даволі значна. Гэта глабальны сцэнар, які польскія навукоўцы выкарыстоўваюць пры пераходзе ад глабальнага да нацыянальнага. Наш госць мяркуе, што першы сцэнар не вельмі рэалістычны, бо гэта скарачэнне залежыць не толькі ад Польшчы, але і ад усяго свету.

Песімістычны сцэнар прадугледжвае рост тэмпературы прынамсі на адзін градус цягам году, некаторыя гавораць нават пра два градусы. З усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі, гаворыць прафесар Садоўскі:

-Гэта значыць мы будзем мець дачыненне са спякотным летам і бясснежнымі зімамі.
Восень і вясна пачнуць знікаць. Будзе скачок з ніякай зімы ў непрыемнае лета, паколькі будзе празмерна горача. І з гэтым будзе звязаны шэраг праблем. Зімой – гэта ўсялякага роду захворванні дыхальнай сістэмы, як грып, прастуды, бранхіты. У сваю чаргу летам будуць сур'ёзныя праблемы з празмерна высокай тэмпературай. Асабліва адчувальнай малымі дзецьмі, старымі, хранічна хворымі. Гэта будуць вельмі цяжкія ўмовы, да якіх гэтым катэгорыям людзей будзе цяжка прыстасавацца. У розных месцах трэба будзе ставіць кліматызацыю.

Прафесар Садоўскі мяркуе, што кардынальных рухаў у бок скарачэння выкідаў CO2 не чакаецца. Змены і пацяпленне будуць самымі моцнымі і хуткімі на захадзе Польшчы. Потым яны пойдуць на ўсход. Прычым першыя 30 гадоў прагназуюцца спакойна. Можна назіраць пэўную стабілізацыю, нават невялікае пахаладанне. Аднак, пасля 2050 года трэба чакаць моцнага павышэння тэмпературы з усімі наступствамі.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце

Улады рыхтуюць кліматычную рэвалюцыю ў Польшчы

03.11.2020 11:31
Распрацоўваецца новая праграма, якая павінна стымуляваць інавацыі ў галіне энергетыкі і клімату.

Ваша дыета ўплывае на клімат больш, чым вы думаеце

07.11.2020 12:34
Прадукцыя аднаго кілаграма ялавічыны патрабуе аж 15000 літраў вады.