Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Польшчы распрацоўвае новую, прыярытэтную праграму: „Новая энергія - інавацыі для кліматычных пераўтварэнняў”.
Паводле віцэ-старшыні фонду Артура Ляркоўскага (Artur Lorkowski), праграма павінна стымуляваць інавацыі ў галіне энергетыкі і клімату.
- Мы будзем прапанаваць падтрымку для інавацыйных паліўных энергетычных блокаў са сховішчамі цяпла і холаду. Мы плануем таксама запусціць нацыянальны фонд для падтрымкі інавацыйных праектаў, датычных вытворчасці вадароду, як паліва ў транспартных сродках, яго захоўвання і іншых спосабаў выкарыстання.
Артур Ляркоўскі дадаў, што праграма таксама будзе датычыць падтрымкі стабільных крыніц энергіі без выкідаў парніковых газаў.
- Гаворка ідзе таксама пра выкіды, якія ўзнікаюць у выніку сельскагаспадарчай вытворчасці.
Віцэ-старшыня Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Польшчы прыняў удзел у І Форуме інавацый: „Клімат і выклікі XXI стагоддзя”, арганізаваным Міністэрствам клімату і аховы навакольнага асяроддзя, Інстытутам аховы асяроддзя, Нацыянальным даследчым інстытутам і Нацыянальны фондам аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Польшчы.
Форум меў дыстанцыйную форму.
аз