Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем крэм-суп з цукініі (РЭЦЭПТ)

10.04.2021 07:59
Гэтая страва, якая гатуецца проста і лёгка, карысная і смачная. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем крэм-суп з цукініі
-
Крэм-суп з цукінііфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Крэм-суп з цукініі

2 цукініі (каля 600-700 г)
2 сярэднія морквы
2 сярэднія цыбулі
2 зубчыкі часныку
сметанковае масла
аліўкавы алей
вяршкі -200 г
соль, перац, куркумін
вада – 600 мл.

Цыбулю наразаем невялікімі кубікамі.

У вялікі рондаль дадаем алей, награваем яго і дадаем здробненую цыбулю і часнык. Пазней – соль. Смажым да залацістага колеру.

Пасля дадаем моркву, нарэзаную кубікамі, і праз некаторы час цукінію. Усё смажым каля 6 хвілін, перыядычна памешваючы. Дадаем ваду.

Варым пад покрыўкай на слабым агні каля 15-20 хвілін. Дадаем прыправы. У канцы пры дапамозе блендара са складнікаў робім крэм-суп.

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец