Салат з рукалай, грушай і грэцкімі арэхамі
пачак рукалы
100 г ачышчаных грэцкіх арэхаў
100 г сыру з блакітнай плесенню
2 невялікія грушы
1 лыжка мёду
лімонны сок
аліўкавы алей
Абсмажваем грэцкія арэхі на сухой патэльні, а пасля дадаем мёд і смажым каля хвіліны. Даем арэхам астыць.
Сыр наразаем невялікімі кубікамі. Грушы чысцім і рэжам на сярэднія кавалкі.
Пасля змешваем усе інгрэдыенты разам. Дадаем трошкі лімоннага соку і аліўкавы алей.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл