4 кайзеркі (польскія булачкі) або іншыя булачкі
500 г ялавічыны
1 жаўток
1 чырвоная цыбуля
1 памідор
сычужны сыр
2 кіслыя агуркі
салат або рукала
соус: маянэз, кетчуп, гарчыца
чырвонае віно
цукар,cоль перац
Запраўце мяса соллю, перцам, дадайце жаўток і вымесіце да аднастайнай масы. Сфармуйце гамбургеры і пакладзіце на патэльню, абсмажце 4 хвілін з кожнага боку. У апошняй фазе скрылік сыру пакладзіце на гамбургер.
Чырвоную цыбулю нарэжце і абсмажце. Дадайце дробку солі, 1 чайную лыжку трысняговага цукру і 3 сталовыя лыжкі чырвонага віна. Тушыце да мяккасці і ўтварэння масы накшталт варэння.
Соус – прапорцыі наступныя: 4 лыжкі маянэзу, 1 лыжка гарчыцы, 1 лыжка кетчупу. Кайзеркі або булачкі падпячыце ў духоўцы пры тэмпературы 100 градусаў, каб яны былі хрусткія. І шмаруйце соусам.
Усе элементы складаем разам (як на фота).
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл