Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: пячом бананавы пірог (РЭЦЭПТ)

01.06.2021 15:03
У выніку атрымліваецца духмяны вільготны пірог, які можна падаваць да кавы, гарбаты, какавы, малака альбо іншых напояў. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: пячом бананавы пірог
Бананавы пірогфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

саспелыя бананы – 3 шт.

сметанковае масла – 100 г

трысняговы цукар – 100 г
яйкі – 2 шт.

разрыхляльнік – 1,5 ч.л.

сода – 0,5 ч.л.

мука пшанічная – 260 г

арэхі і сухафрукты (напрыклад, журавіны, цукаты, какосавая стружка) – 100 г
ванільны цукар – 2 ч.л.

Ачысціце бананы і нарэжце іх на больш дробныя кавалачкі (важна, каб бананы былі саспелыя) і растаўчыце. Дадайце сметанковае масла пакаёвай тэмпературы і змяшайце. Аддзеліце бялкі ад жаўткоў. Узбіце бялкі паступова, дадаючы цукар. Калі яны будуць узбітыя, дадайце жаўткі.

Здрабніце сухафрукты. У міску з бананамі дадайце ванільны цукар, муку, разрыхляльнік і соду. Дадайце яйкі з цукрам. Усе інгрэдыенты старанна змяшайце. Дадайце сухафрукты. Выліце цеста ў форму для пірага, пашмараваную сметанковым маслам і прысыпаную мукой. Выпякайце ў духоўцы, разагрэтай да 165° C, 50-55 хвілін.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец