Рыс на малацэ з трускалкамі
Інгрэдыенты
200 мл малака
50 г рысу
1 лыжка цукру (па жаданні)
1 шклянка трускалак
2 сталовыя лыжкі натуральнага ёгурту
какосавыя або міндальныя шматкі для
пасыпання
мята
ваніль
Прамыйце рыс у халоднай вадзе.
Закіпяціце малако, дадайце рыс, ваніль і
цукар (па жаданні). Варыце на слабым агні,
перыядычна памешваючы, пакуль рыс не
ўбярэ малако і не стане мяккім.
Нагрэйце трускалкі ў рондалі, пакуль яны
не выпусцяць сок і не стануць мяккімі.
Падавайце рыс у цёплым выглядзе з
трускалкамі і ёгуртам. Можна пасыпаць какосавымі
або міндальнымі шматкамі, упрыгожыць мятай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл