1,5 л булёну (або вады)
2 пучкі бацвіння
200 г белай фасолі (дробнай)
5 бульбінаў
2 ст. л. мукі
лімонны сок
соль, чорны перац
4 яйкі
смятана
Фасолю загадзя намачыць і асобна адварыць. Ачысціць бульбу ад лупіны і нарэзаць кубікамі, варыць у асобным посудзе, працадзіць і адкласці ў бок.
Бацвінне добра вымыць, пакрышыць, бурачкі нацерці або дробна нарэзаць.
Пасля варыць у невялікай колькасці падкісленай лімонным сокам вады, дадаць булён (або ваду), бурачковы сок (у якасці альтэрнатывы) і закіпяціць, прыправіць. Зварыць яйкі ўкрутую.
У талерцы спалучыць бацвінне з фасоллю і бульбай. Заправіць смятанай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл