Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім пудынг з проса (РЭЦЭПТ)

04.07.2021 12:29
Наш дэсерт робіцца проста, ён карысны, смачны і арыгінальны. 
Аўдыё
Пудынг з проса фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пудынг з проса

1/3 шклянкі проса

1 і 1/2 шклянкі малака (можа быць расліннае, напрыклад, какосавае або міндальнае)

па жаданні 1 банан і 1 сталовая лыжка арахісавага алею

Старанна прамыйце проса ў цёплай вадзе, затым пакладзіце яго ў рондаль і залійце 1 шклянкай малака. Варыце на мінімальным агні пад покрыўкай, пакуль вадкасць цалкам не ўбярэцца ў крупы і яны не зробяцца мяккімі. Гатуйце прыблізна 15 хвілін.

Пакладзіце мяккую кашу ў ёмістасць і зміксуйце пры дапамозе блендара, дадайце рэшту малака (1/2 шклянкі добра разагрэтага малака). Па жаданні можаце дадаць палову банана і/або арахісавае масла. Змяшайце ў блэндары на ідэальна гладкі мус.

Падаваць можна з кляновым або малінавым сіропам, садавіной, напрыклад, кавалачкамі банана, малінай, чарніцамі (свежымі або замарожанымі).

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

 

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец