Беларуская Служба

«Беларусь – краіна турмаў і зняволеных»

06.08.2021 12:02
Ірэна Бярнацкая: У Беларусі несупынна трэба стаяць на каленях.
     .
Эмблема ГА «Саюз палякаў у Беларусі».Foto: Аўтар: «Związek Polaków na Białorusi» /polacy.by/znadniemna.pl/Добрасумленнае выкарыстанне

«Жодзіна» пабудаванае з цэглы.Там ніколі не праводзіўся рамонт. Унутры гэта выглядае, як падвал, страшна. І электрычнасць паўсюль. Правады пад напругай. Нават на сценах. Як у канцлагеры, так старшыня філіялу непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў у Беларусі ў Лідзе Ірэна Бярнацкая ўспамінае сваё знаходжанне ў жодзінскай турме ў размове з Магдаленай Рыгамонці на старонках выдання Dziennik Gazeta Prawna.

«Яны забілі чарговага хлопца, Віталя Шышова – кіраўніка Беларускага дома ва Украіне. Яшчэ аднаго, які выступаў супраць рэжыму Лукашэнкі. Яны павесілі яго ў парку. Адмыслова, каб паказаць сілу, пагражаць усім, хто выступае супраць. Яны могуць усё, што заўгодна: захапіць пасажырскі самалёт, катаваць, прымушаць да супрацоўніцтва, саджаць у турмы, забіваць. Прайшоў год з моманту фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, а страх і тэрор нарастаюць. Турмы поўныя вязняў», – кажа Бярнацкая.

«Ведаеце, я жыла ў Беларусі амаль 55 гадоў, і я не ведала, што там так шмат турмаў. Беларусь – краіна турмаў і зняволеных. Турма, працоўны лагер, куды ні трапіш. Я баялася, што мяне пасадзяць на 12 гадоў. І першая думка была такая, што калі выйду на волю, то я забуду, як парэзаць хлеб. Таму што ў турме ці ў працоўным лагеры не даюць нажа. Толькі лыжкі. І то на паўгадзіны а 6-й раніцы, а потым на паўгадзіны ў абед», – кажа актывістка і нагадвае, што яна цяпер свабодная і бяспечная ў Польшчы, але Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут сядзяць у такіх умовах ужо чацвёрты месяц.

Пані Ірэна кажа, што ёй пашанцавала – яна полька, за яе заступіўся консул, а за беларусаў няма каму заступіцца. Яна магла выехаць у Польшчу, хоць і без магчымасці вярнуцца, але цяпер яна свабодная. Яна кажа, што бачыла турму на вуліцы Ракавецкай у Варшаве. Там раскошныя ўмовы ў параўнанні з жодзінскай турмой. Там увесь час гарыць святло, цемры няма нават ноччу, увесь час чуваць браханне сабак – нямецкія аўчаркі служаць вартаўнікамі. Часта робяць асабісты дагляд, загадваюць распранацца дагала, пры іншых вязнях. Спачатку Ірэна сядзела з палітычнымі вязнямі, гэта было добра, можна было паразмаўляць, падзяліцца планамі. Пазней яе перавялі ў камеру са звычайнымі бандыткамі. Каб не звар’яцець, трэба ўвесь час нешта прыдумваць, рабіць. Ірэна зрабіла пацеркі з хлеба, навучылася граць у покер, а карты былі са звычайных паперак.

Ірэна Бярнацкая – кіраўнічка Лідскага аддзялення «Саюза палякаў у Беларусі», была затрымана 25 сакавіка ў рамках крымінальнай справы аб рэабілітацыі нацызму. У траўні, дзякуючы намаганням польскай дыпламатыі, яна разам з дзвюма іншымі арыштаванымі польскімі актывісткамі – Ганнай Панішавай і Марыяй Цішкоўскай пакінула Беларусь і пераехала ў Польшчу. У Беларусі жанчына надалей з’яўляецца падазраванай па так званай «польскай справе», гэта крымінальная справа аб «распальванні варожасці», нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.

аз