1 кг тварагу
250 г сметанковага сыру тыпу «Маскарпоне»
4 яйкі
4 ст. лыжкі маннай кашы
50-70 г цукру
цэдра лімона
250 – 300 г дурніц
сметанковае масла
Расцерці тварог і сметанковы сыр з яйкамі і цукрам. Дадаць манную кашу і цэдру лімона, старанна перамяшаць. Вышмараваць форму для выпечкі сметанковым маслам і перакласці тварожную масу. Высыпаць дурніцы і трошкі прыціснуць.
Запякаць пра тэмпературы 180 градусаў каля 45 хвілін.
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл