Беларуская Служба

У кантэксце сітуацыі на польска-беларускай мяжы, трэба памятаць, што вечная мэта Расіі – памнажаць канфлікты

23.08.2021 11:30
Міграцыйны крызіс можа развіцца паводле некалькіх сцэнарыяў, на жаль у большасці з іх перамагае Аляксандр Лукашэнка.
- ,  .
Польска-беларуская мяжа, Уснаж Гурны.PAP/Artur Reszko

Праблема мігрантаў на польска-беларускай мяжы ў тым, што там сутыкаюцца дзве справы: гуманітарна-прававoга і абаронна-палітычнага значэнняў. Гэта канфлікту каштоўнасцей, якога нельга вырашыць бязбольна. Самае горшае, што паводле большасці магчымых сцэнарыяў перамагае той, хто справакаваў увесь крызіс, то бок Аляксандр Лукашэнка, канстатуе Міхал Патоцкі на старонках выдання Dziennik Gazeta Prawna.

Кіруючыя слушна сцвярджаюць, што крызіс на мяжы быў штучна выкліканы Лукашэнкам. Нават месца – вёска Уснаж Гурны невыпадковае. У некалькіх сотнях метраў адтуль з беларускага боку – у Русаках, знаходзіцца пункт беларускай памежнай службы з верталётнай пляцоўкай. Калі б гэты ўчастак мяжы сапраўды аказаўся простым спосабам на ўезд на тэрыторыю ЕС, то праз месяць ахвотных перасячы яго будуць не сотні, але тысячы ў дзень. Калі дзясяткі тысяч людзей раптам трапяць у Польшчу, іх не будзе куды дзяваць. Ці тады польскія ўлады вернуцца да дыскусіі аб перасяленні мігрантаў у іншыя краіны ЕС?, задумоўваецца каментатар.

Сітуацыя на польска-беларускай мяжы выглядае, як «вайна нерваў». Або беларусы саступяць і забяруць мігрантаў назад, або палякі саступяць і адвязуць іх у закрытыя цэнтры для ўцекачоў, дзе яны будуць чакаць рашэння Упраўлення па справах іншаземцаў. Тым часам прадметам гэтай своеасаблівай гульні з’яўляюцца падманутыя блізкаўсходняй мафіяй іракцы, якім паабяцалі лёгкую паездку на Захад, ці афганцы, якія ўцякаюць ад талібаў. У любым выпадку ў кожнага з іх свая, часцей за ўсё драматычная, гісторыя.

Называнне іх «біялагічнай зброяй» можа прычыніцца да паглыблення ксенафобскіх настрояў у польскім грамадстве. У той жа час беларуская прапаганда толькі чакае нейкай трагедыі на мяжы. Тым часам паводле міжнароднага права мігранты павінны падаць заяву аб статусе бежанца на тэрыторыі першай бяспечнай краіны. Для іракцаў, якія прылятаюць у Мінск, такой краінай з’яўляецца Беларусь. Беларускі рэжым выкарыстоўвае жорсткія рэпрэсіі супраць апазіцыі, але не супраць замежнікаў, якім усё роўна, хто там прэзідэнт.

Тым ня менш афіцыйнае называнне Беларусі «бяспечнай краінaй» для мігрантаў адразу будзе выкарыстанае прапагандай Лукашэнкі.

Варта таксама памятаць, што вечная мэта Расіі – вернага саюзніка Аляксандра Лукашэнкі – памнажаць расколы і ўнутраныя канфлікты на Захадзе, нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.

аз