Ідэальнае цеста для варэнікаў
Асноўныя інгрэдыенты
500 г мукі
250 г вады
3-4 сталовых лыжак алею
1 яйка
дробка солі
Нашыя бабулі выкарыстоўвалі банальную хітрасць: у цеста заўсёды дадавалі лыжку алею. Дзякуючы гэтаму цеста робіцца эластычным і мяккім, яно не развальваецца падчас падрыхтоўкі і варкі
Падрыхтоўка
Спачатку прасейце муку на кандытарскую дошку, дадайце ў яе алей і соль. Зрабіце насып, наліце вады і замешвайце цеста. Рабіце гэта працяглы час. Адкладзіце цеста на паўгадзіны. Лепш накрыць яго цёплай талеркай – так як яно захавае мяккасць.
Раскачайце цеста, выражце шклянкай кругі і выкладзеце вішні. Заўсёды кідайце варэнікі ў гарачую і падсоленую ваду.
Калі вада пачне закіпаць, акуратна кіньце варэнікі і размяшайце іх. У ваду можна дадаць сталовую лыжку аліўкавага алею – тады яны не зліпнуцца. Варыце да моманту, пакуль варэнікі не ўсплывуць на паверхню – не менш за 3 – 5 хвілін.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл