Грыбы (напрыклад баравікі) каля 0,5 кг
1 маленькая цыбуліна
2 зубчыкі часныку
50 г сметанковага масла
2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
5 сталовыя лыжкі белага віна
125 мл вяршкоў 30%
соль, чорны перац
2 сталовыя лыжкі здробненай пятрушкі
ПАДРЫХТОЎКА
Грыбы старанна ачысціце нажом і шчоткай. Пры неабходнасці іх можна дадаткова хутка замачыць у місцы з халоднай вадой. Выкладзіце на ручнік і высушыце. Затым нарэжце: капелюшы асобна на палоскі, ножкі на кавалкі.
Цыбулю дробна нарэжце, часнык выцісніце або дробна нарэжце. На патэльні растапіце каля 30 г сметанковага масла і 1 сталовую лыжку аліўкавага алею. Дадайце цыбулю і смажце каля 5-7 хвілін.
У канцы дадайце часнык і смажце 1-2 хвіліны, акуратна падрумяньце інгрэдыенты. Дадайце віно і давядзіце да кіпення на моцным агні. Гатуйце на працягу хвіліны, пакуль большая частка вадкасці не выпарыцца.
Дадайце рэшту сметанковага масла і аліўкавы алей. Павялічце агонь, дадайце грыбы і гатуйце на моцным агні каля 6 хвілін, перыядычна памешваючы. У канцы запраўце соллю і перцам, дадайце вяршкі і давядзіце да кіпення на сярэднім агні. Гатуйце каля 2 хвілін, пакуль соус трохі не згусне. У канцы дадайце пятрушку.
Грыбны соўс добра пасуе да рознага роду мяса, макароны, дранікаў і іншых страў.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл