Інгрэдыенты
1 кг бульбы
500 г квашанай капусты
2 лыжкі хатняга сала з праслойкай
соль
Бульбу памыйце, ачысціце і адварыце ў кіпячай падсоленай вадзе да мяккасці.
Прамыйце квашаную капусту і варыце да гатовасці. Калі капуста вельмі кіслая, можаце зліць ваду адразу пасля закіпання і зноў пачаць варыць, заліўшы свежай вадой.
Пасля варэння капусту адцадзіць і злучыць з адваранай бульбай. Усё размяць з парэзаным і падсмажаным салам. Падаваць з тушанымі рабрынкамі або свежым смажаным беконам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл