Беларуская Служба

100-гадовыя дрэвы ў Польшчы займаюць 13% лясоў

08.10.2021 16:01
Амаль 30 тысяч старых дрэваў у Польшчы з’яўляюцца помнікамі прыроды.
Аўдыё
  • 100-гадовыя дрэвы ў Польшчы займаюць 13% лясоў
.
.jplenio/pixabay.com/CC0

Сярэдні ўзрост лесу ў Польшчы складае 60 гадоў. Стала павялічваецца колькасць дрэваў, старэйшых за 80 гадоў. 100-гадовыя і старэйшыя дрэвы займаюць 13% лясоў. Амаль 30 тысяч старых дрэваў у Польшчы з’яўляюцца помнікамі прыроды.

Калі знішчыцца помнік, пабудаваны чалавекам, то гэта вялікі скандал, але калі руйнуецца помнік прыроды, якім з’яўляецца дрэва, то гэтае пытанне мала каго цікавіць. Тым часам падчас сёлетніх бураў у Польшчы пацярпела шмат старых дрэў. Між іншым, нядаўна з-за моцнага ветру абваліўся дуб у Сулашове, адно з самых вядомых дрэў у Польшчы. Раней стары вяз у Чорным Дунайцы абваліўся пад уласным цяжарам.

Між тым, справаздача «Стан дрэў у свеце», апублікаваная некалькі дзён таму ў Парыжы, паказвае, што 1/3 відаў дрэў у свеце можа хутка знікнуць з нашай планеты. Што мы можам зрабіць? З гэтым пытаннем мы звяртаемся да лесніка Даніэля Мруза, аўтара блога «Бліжэй лесу».

-Ёсць некалькі эфектыўных спосабаў аховы, прычым самай лепшай з’яўляецца форма помніка. Калі ў нашым раёне ёсць дрэва, якое магло б быць ахоплена такой аховай, то кожны чалавек можа падаць заяўку ў лакальныя ўлады з просьбай аховы такога дрэва. Дарэчы, у Польшчы ахоўваюцца не абавязкова старыя дрэвы. Вырашальным з’яўляецца яго шырыня на вышыні 1 метр 30 сантыметраў. Напрыклад, у выпадку ціса ці ядлоўца дастаткова 50 сантыметраў шырыні, каб яны маглі стаць помнікам. У выпадку бярозы – гэта 200 сантыметраў.

У згаданым на пачатку рапарце адзначаецца, што самай вялікай пагрозай для дрэваў з’яўляецца чалавек. 44% дрэў у свеце растуць у трапікальным клімаце, а таму яны масавы вырубаюцца на карысць сельскай гаспадаркі. І гэта першая прычына. Другая прычына – змена клімату.

-Змена клімату – гэта факт. Мы тут узгадвалі пра дуб у Сулашове. Ён упаў пад уплывам моцнага ветру. У сярэдзіне ён быў гнілы, але таксама вельмі доўга падаў дождж, зямля была вельмі мокрая і карані не ўтрымалі дрэва ў такой зямлі. А гэта ўжо эфект змен клімату. Гаворка ці то пра адсутнасць ападкаў, ці пра празмерныя дажджы, а дрэвы на гэта вельмі моцна рэагуюць. Таксама кліматычныя змены ўплываюць на распаўсюд розных насякомых і грыбоў, якія інфікуюць дрэвы і на працягу гадоў прыводзяць да іх смерці. Магу прывесці прыклад галандскай хваробы вязаў, якая эфектыўна пазбаўляе цэлую Еўропы гэтага гатунку дрэваў.

У выніку гэтых праблем узнікла ідэя «банка генаў», які ёсць і ў Польшчы – расказвае Даніэль Мруз. Там у замарожаным выглядзе захоўваецца насення 21 гатунка дрэваў, якія занесены ў чырвоны спіс. У цэлым свеце такіх банкаў генаў ёсць 1750.

У справаздачы «Стан дрэў у свеце» адным з першых дрэваў, якое знаходзіцца пад пагрозай знікнення ў выніку змен клімату, пералічваецца магнолія. Таксама дубы.

Што можна зрабіць?

-Перш за ўсё трэба прадпрыняць экалагічныя крокі. Распачаць самыя дробныя крокі: не марнаваць рэчы, якія ў нас ёсць. Калі мы выходзім з дому, трэба выключаць усю тэхніку. Не выкідваць ежы. Усё гэта ўплывае на глабальную гаспадарку і прыспешвае кліматычны крызіс.

Дарэчы, 10 кастрычніка – Міжнародны дзень дрэва.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце