Інгрэдыенты
2 кг гарбуза
250 г кукурузнай мукі
1 яйка
дробка солі
Падрыхтоўка
Запякаем парэзаны на кавалкі гарбуз (разам са скуркай) у духоўцы да мяккасці. Запечаны гарбуз ставім астываць. Затым трэба ачысціць яго ад семак і добра перамяшаць. Дадаць астатнія інгрэдыенты і замясіць цеста. Сфармаваць рулецікі (накшталт тоўстых вяровак), а потым парэзаць іх нажом на больш дробныя кавалачкі. Варыць капыткі ў злёгку падсоленай вадзе каля 3 хвілін пасля таго, як яны ўсплывуць на паверхню з вады.
Падаваць у якасці гарніра альбо асобнай стравай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл