Беларуская Служба

Пасля месячнага адпачынку каралева Лізавета ІІ вярнулася да абавязкаў

22.11.2002 14:34
У сувязі са станам здароўя манарха да апошніх хвілін было незразумела, ці прыме каралева ўдзел у хрэсбінах.
Królowa Elżbieta II
Królowa Elżbieta II Chris Allan/ Shutterstock

Дзецьмі, якіх хрысцілі на прыватнай цырымоніі ў Віндзары, былі народжаны ў лютым сын прынцэсы Яўгеніі і Джэймса Бруксбанка – Аўгуст Філіп Хоук і сын Зары і Майка Тындалаў, які нарадзіўся ў сакавіку – Лукас Філіп. Яны з'яўляюцца дзевятым і дзесятым з 12 праўнукаў брытанскай каралевы, чытаем на партале niezależna.pl

У хрэсьбінах ўдзельнічалі толькі самыя блізкія сваякі і сябры. У сувязі са станам здароўя манарха да апошніх хвілін было незразумела, ці прыме каралева ўдзел у хрэсбінах. Напярэдадні каралева пацягнула спіну.

Пасля напружанага графіка ў першай палове кастрычніка лекары рэкамендавалі 95-гадовай каралеве адпачыць. Прымусовы адпачынак доўжыўся чатыры тыдні, і за гэты час ёй давялося адмяніць удзел у шэрагу падзей. Тыдзень таму Лізавета II павінна была ўдзельнічаць у жалобных урачыстасцях з нагоды Дня памяці палеглых, прысвечанага ахвярам Першай сусветнай вайны. Аднак незадоўга да іх пачатку было паведамлена, што з-за траўмы спіны каралевы Лізаветы ІІ там не будзе.

Нягледзячы на гэта ўжо ў сераду манарх правяла першую вочную сустрэчу за апошнія два месяцы, даўшы аўдыенцыю сэру Нікаласу Картэру, генералу, які кіраваў штабам абароны Вялікабрытаніі.

niezależna.pl/эж


Каралева Вялікабрытаніі заклікала да адзінства ў барацьбе з эпідэміяй

06.04.2020 10:05
 «Мы пераможам і перамога будзе належаць кожнаму з нас»

Прынц Філіп перад шлюбам з Лізаветай выклікаў шмат эмоцый у пасляваеннай Вялікабрытаніі

09.04.2021 15:52
Філіпу было 13 гадоў, калі ён сустрэў Лізавету, якой было некалькі гадоў.