Інгрэдыенты (для круглай формы дыяметрам каля 24 см)
3-4 яблыкі
2 яйкі
2 сталовыя лыжкі цукру
2,5 сталовыя лыжкі вяршкоў
2 лыжкі мукі
сметанковае масла для шмаравання формы
Спосаб падрыхтоўкі
Аддзяляем жаўткі ад бялкоў. Жаўткі расціраем з цукрам, мукой і вяршкамі.
Ачышчаем яблыкі. Адзін трэба дробна пацерці на тарцы і дадаць у яечную масу. Астатнія (два большыя) рэжам кубікамі і ўсё змешваем.
Выкладваем у змазаную алеем форму і ставім у духоўку, разагрэтую да 200 градусаў, прыкладна на паўгадзіны.
Легуміна гатова!
Слова легуміна, напэўна, гучыць даволі экзатычна, крыху старэйшыя асацыююць яго са стравай у стылі пудынг або жэле.
Перад Другой сусветнай вайной так называлі пудынгі, суфле, жэле, наліснікі і нават амлеты, якія елі на дэсерт. Сёння гэта звычайна толькі ўспамін пра прысмакі, якія гатавалі польскія бабулі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл