700 г фаршу, напрыклад, свіная шыйка
150 г рысу
1 цыбуля
2 сталовыя лыжкі алею
соль, перац
соус
2 сталовыя лыжкі сметанковага масла
2 сталовыя лыжкі мукі
1,5 сталовыя лыжкі таматнай пасты
500 мл булёну (можна замяніць 500 мл вады + 2 сталовыя лыжкі соевага соусу)
Гатуем
Нашаткуйце капусту. Пасля варыце ў падсоленай вадзе каля 10 хвілін, злійце ваду.
Адварыце рыс да паўгатоўнасці і астудзіце.
На патэльні разагрэйце алей. Дадайце нарэзаную кубікамі цыбулю, якую трэба злёгку пасаліць. Смажце, пакуль цыбуля не стане мяккай і празрыстай.
Дадайце да мяса абсмажаную цыбулю і прыгатаваны рыс. Запраўце соллю, перцам. Старанна змяшайце.
Робім соус
У рондалі разагрэйце сметанковае масла, дадайце муку і інтэнсіўна размяшайце. Смажце каля 1 хвіліны. Зніміце рондаль з агню і дадайце палову булёну. Інтэнсіўна змяшайце ўсё разам і зноў пастаўце на агонь. Увесь час памешвайце, пакуль не закіпіць. Зноў зніміце з агню і ўліце рэшту булёну (або вады). Змяшайце. Зноў пастаўце на агонь і, увесь час памешваючы, давядзіце да кіпення. У завяршэнне дадайце таматную пасту. Пры неабходнасці запраўце соллю, перцам або соевым соусам.
Вялікую форму для запякання пашмаруйце сметанковым маслам або алеем. Пакладзіце 1/3 часткі капусты на дно формы. На капусту выкладзіце палову мяснога фаршу і залейце меншай часткай соусу. Пакладзіце чарговую частку капусты, зноў мясны фарш і соус. І так папераменна. Зверху выкладзеце рэшту капусты і злёгку паліце яе соусам.
Накрыйце алюмініевай фольгай. Пастаўце ў разагрэтую духоўку. Запякайце 55 хвілін пры 180 С. Зніміце фольгу і запякайце 10 хвілін.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко
слухайце аўдыёфайл