Беларуская Служба

У Беластоку педыятра судзяць за тое, што выступала супраць вакцынацыі дзяцей ад каронавіруса

10.02.2022 13:40
У абарону педыятра выступаюць антываксеры.
 .
Ілюстрацыйнае фота. PAP/Grzegorz Michałowski

Беластоцкая лекарка, прэзідэнт Польскай асацыяцыі незалежных лекараў і навукоўцаў Дарота Сянкевіч паўстала перад медычным судом у Беластоку за перасцярогі дзяцей наконт вакцынацыі ад каронавіруса, піша Gazeta Wyborcza.

Доктар распаўсюджвае інфармацыю, што «каронавірусная хвароба для дзяцей бясшкодная, што вынікае з эпідэміялогіі». Рэгіянальны ўпаўнаважаны па прафесійнай адказнасці абласной медычнай палаты ў Беластоку хадайнічаў аб прыпыненні на адзін год права на занятак прафесіяй доктара Дароты Сянкевіч, бо «яна свядома прапагандуе антысанітарныя адносіны і дае інфармацыю, якая не адпавядае медычным ведам і практыцы, якая падрывае давер да медычнай прафесіі і працуе на шкоду пацыентам».

вх