Паўмесяцы
250 г сметанковага масла пакаёвай тэмпературы
5 яек
1 шклянка цукру
1 чайная лыжка разрыхляльніка
50 г какавы
200 г мукі
2 сталовыя лыжкі апельсінавага лікёру (па жаданні)
200 г цукровай пудры
Сметанковае масла старанна разатрыце ў лёгкі крэм з цукрам. Дадайце жаўткі ў крэм і працягвайце размешваць. Затым дадайце муку, разрыхляльнік, лікёр і какаву, мяшаючы. Узбіце бялкі, дадайце іх у масу – акуратна памешваючы лыжкай або венчыкам, каб не парушылася структура ўзбітых бялкоў.
Выліце цеста на прамавугольную форму, засланую пергаментам, і выраўняйце паверхню, бо цеста даволі шчыльнае.
Выпякайце 20-25 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў альбо 200 градусаў без канвекцыі. Выняўшы яго, дайце яму цалкам астыць.
Нарэжце паўмесяцы круглай шклянкай і пасыпце цукровай пудрай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл