Беларуская Служба

18 лютага – дзень батарэек

18.02.2022 08:09
Іх неправільная ўтылізацыя з’яўляюцца пагрозай для навакольнага асяроддзя, а значыць і для жыцця чалавека. 
Аўдыё
.
.pixabay.com/CC0

Яны суправаджаюць нас у паўсядзённых справах: мы прачынаемся дзякуючы будзільніку, размаўляем па мабільным тэлефоне, глядзім час на гадзінніку, чысцім зубы электрычнай зубной шчоткай, робім здымкі, жывем у дамах, абсталяваных апавяшчальнікамі дыму або газу.

Для тых, хто прастуджаны, крамы нават прапануюць шкарпэткі з падагрэвам, а для некаторых батарэйкі неабходныя для працы слыхавога апарата або кардыёстымулятара, што спрыяе паляпшэнню якасці жыцця і бяспецы здароўя.

Аднак, ёсць і цёмны бок батарэек. Яны з’яўляюцца пагрозай для навакольнага асяроддзя, а значыць і для жыцця чалавека. Але пра ўсё па парадку.

Дзень батарэйкі штогод адзначаецца 18 лютага. Гэта дзень нараджэння Алесандра Вольта (1745-1827), італьянскага вынаходніка, які пабудаваў першы гальванічны элемент, у выніку якога з'явіліся сучасныя акумулятары энергіі.

Батарэйкі могуць адрознівацца памерамі, яны могуць быць меншымі за гумку ў алоўку, а могуць мець і цэлыя 2000 квадратных метраў.

Важна, каб батарэйкі траплялі ў перапрацоўку. У адпрацаванай батарэйцы знаходзіцца шмат каштоўных металаў, якія можна паўторна выкарыстаць. Яны ўтрымліваюць і шмат небяспечных рэчываў, таму тым больш яны павінны трапляць у адпаведнае месца, кажа прафесар Збігнеў Рагульскі:

-Па прычыне ўтрымання ў батарэйках такіх каштоўных рэчываў як марганец, цынк, жалеза і іншыя хімічныя злучэнні, а таксама шкодных субстанцый, якія для нас небяспечныя – свінец, кадмій, нікель, ртуць, літый і марганец, важна бяспечная ўтылізацыя. Гэта неабходнасць. І гэта ўведзена на заканадаўчым узроўні ў ЕС, а таму і ў Польшчы.

Перапрацоўка батарэек – гэта няпросты працэс. Ён адбываецца на некалькіх этапах, тым ня менш гэта вельмі важна, кажа прафесар Анджэй Чэрвіньскі.

-Перапрацоўка батарэйкі з’яўляецца вельмі важная з экалагічнага пункту гледжання. Звычайная маленькая батарэйка, калі трапіць у зямлю, то ў стане атруціць адзін кубаметр глебы. Калі падумаць, колькі батарэек у нас дома, то, думаю, налічыцца нават некалькі дзясяткаў.

Калі гэтую колькасць памножыць на колькасць усіх карыстальнікаў батарэек ва ўсім свеце, то праблема атрымлівае глабальны характар.

Усе павінны ведаць, што адпрацаваныя батарэйкі або акумулятары нельга выкідваць разам з камунальнымі адходамі, а трэба выносіць у спецыяльна падрыхтаваныя кантэйнеры. Штогод у свеце спажываецца амаль 300 мільёнаў батарэек. 90 працэнтаў з іх аднаразовыя.

З мноства шкодных рэчываў або элементаў, з якіх выраблены выкінутыя батарэйкі, свінец, кадмій і ртуць аказваюць найгоршы ўплыў на здароўе і жыццё чалавека.

Свінец – гэта атрутны элемент. Злучэнні свінцу аказваюць негатыўны ўплыў практычна на ўсе клеткі і органы. Асабліва небяспечна гэта для дзяцей і падлеткаў.

Кадмій – ён нават больш таксічны, чым свінец. Незалежна ад таго, як ён трапляе ў арганізм, ён захоўваецца ў печані, нырках, падстраўнікавай залозе і лёгкіх. Гэта крыніца анеміі.

Ртуць – злучэнні гэтага элемента вельмі атрутныя і разбуральна дзейнічаюць на цэнтральную нервовую сістэму.

Пандэмія каранавіруса прычынілася да яшчэ большага выкарыстоўвання батарэек, магчыма, таму што вельмі папулярнымі сталі медычныя прылады, як пульсаксіметры, танометры або бескантактавыя тэрмометры. Павышанай цікавасцю да гэтых прылад можа растлумачыць вялікую патрэбу ў батарэйках. За час пандэміі іх прададзена нават на 70% больш, чым за мінулыя гады.

ав


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце