У сувязі з вайной Расіі супраць Украіны, колькасць уцекачоў з Украіны ў Польшчы – гэта ўжо больш чым мільён чалавек. Ім патрэбная дапамога і падтрымка. У акцыю дапамогі як самой Украіне, так і ўкраінскім уцекачам уключаюцца дзяржава, установы ды людзі добрай волі. Шмат дзе ў польскіх школах праводзіцца збор сродкаў і рэчаў для бежанцаў. У гэта ўключаюцца таксама і беларускія ліцэі ў Бельску Падляскім і Гайнаўцы.
Цяжка не думаць аб тым, што адбываецца ва Украіне і цяжка ўявіць трагедыю ўкраінскага народу – гаворыць дырэктар Другога агульнаадукацыйнага ліцэю з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. «Таму менавіта вырашылі мы збіраць у нашай школе рэчы, якія пазней будуць перададзеныя патрабуючым», – дадае Андрэй Сцепанюк.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк
Аб'ява пра дапамогу ўкраінскім уцекачам
Польскія беларусы дапамагаюць украінцам - Уладзімір Хільмановіч
Польскія беларусы дапамагаюць украінцам
Гайнаўскі ліцэй