Інгрэдыенты
8 філе селядца ў алеі
8 буракоў
4 бульбіны
1 корань сельдэрэю
8 марынаваных агуркоў
4 яблыкі
4 морквы
1 цыбуліна
1 невялікі слоік марынаваных грыбоў
1 невялікі слоік каперсаў
зялёная цыбуля
лімонны сок
Соус
2 шклянкі смятаны
паўшклянкі вострай гарчыцы
соль, перац, цукар
Спосаб падрыхтоўкі
Бульбу, буракі, моркву і корань сельдэрэю адварыце ў мундзірах. Затым ачысціце і нарэжце кубікамі. Ачысціце агуркі і яблыкі і таксама нарэжце кубікамі. Селядзец нарэжце саломкай. Здрабніце цыбулю. Грыбы абсушыце і таксама нарэжце кубікамі. Змяшайце ўсе інгрэдыенты, акрамя бульбы і селядца, якія дадаюцца ў канцы.
Дадайце лімонны сок. Адстаўце ў бок, каб водары і смакі аб'ядналіся. Затым змяшайце смятану з гарчыцай, запраўце соллю, перцам і цукрам. Дадайце ў салату і акуратна змяшайце. У канцы пасыпце зялёнай цыбуляй.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл