Інгрэдыенты
0,5 кг паўтлустага тварагу
2 адвараныя бульбіны
300 г свежага лісця шпінату
2 яйкі
2 зубчыкі часныку
6 сталовых лыжак пшанічнай мукі
Лісце шпінату прамыйце і старанна раздрабніце міксерам. Пасля змяшайце з тварагом, адварной бульбай, яйкамі, мукой і выціснутым часныком. Сфармуйце з цеста рулет (свайго роду «вяроўку») дыяметрам каля 3-4 см, акуратна разраўняйце яго і нарэжце па дыяганалі на невялікія кавалкі (як на здымку). Калі цеста ліпкае, дадайце яшчэ мукі. Варыце ў падсоленай вадзе 3-4 хвіліны пасля ўсплыцця.
Можна прыгатаваць лянівыя і з іншымі дадаткамі замест шпінату: морквай, бураком, бананам або бататам. Падаваць іх можна з ільняным алеем, з паніровачнымі сухарамі, падсмажанымі на сметанковым масле, сметанковым маслам і смятанай. Каляровыя лянівыя варэнікі заўсёды парадуюць вашых гасцей!
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл