Беларуская Служба

Што такое Беларускі катынскі спіс і чаму ён важны для польскай гісторыі

15.04.2022 07:01
Спіс ахвяр, забітых НКУС у Беларусі, называюць Беларускім катынскім спісам.
Аўдыё
  • Што такое Беларускі катынскі спіс і чаму ён важны для польскай і беларускай гісторыі
Były premier Polski Leon Kozłowski bierze udział w identyfikacji zwłok polskich oficerów wydobywanych z katyńskich grobów. Zdjęcie zostało zrobione w kwietniu bądź maju 1943 roku.
Były premier Polski Leon Kozłowski bierze udział w identyfikacji zwłok polskich oficerów wydobywanych z katyńskich grobów. Zdjęcie zostało zrobione w kwietniu bądź maju 1943 roku. PAP/CAF

У сераду ў Польшчы адзначылі Дзень памяці ахвяр Катыні. Гэты дзень адзначаецца 13 красавіка ў гадавіну апублікавання немцамі ў 1943 годзе паведамлення аб адкрыцці ў Савецкім Саюзе масавых магіл польскіх афіцэраў і дзяржслужачых. Яны былі забітыя катамі НКУС у 1940 годзе.

Палякі, а таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, былі расстраляныя не толькі на тэрыторыі Расіі і Украіны, але і Беларусі. Спіс ахвяр, забітых НКУС у Беларусі, называюць Беларускім катынскім спісам.


Ekshumacja zwłok polskich oficerów zamordowanych w Katyniu w 1940 r. Powołana przez Niemców komisja stwierdziła, że ofiary zostały zastrzelone przez Rosjan Ekshumacja zwłok polskich oficerów zamordowanych w Katyniu w 1940 r. Powołana przez Niemców komisja stwierdziła, że ofiary zostały zastrzelone przez Rosjan

Беларускі катынскі спіс – гэта спіс, у якім знаходзяцца прозвішчы 3870 грамадзян Польшчы розных нацыянальнасцей, забітых НКУС на тэрыторыі Беларусі. Агульная колькасць ахвяр Катынскага злачынства – каля 22 тыс. чалавек. Мяркуецца, што ахвяры з Беларускага спісу пахаваныя ў вёсцы Малы Трасцянец, у Курапатах, раёне аэрапорту Мінск-1, Парку Чалюскінцаў, у Драздах, а таксама ў Глыбокім Віцебскай вобласці.

На жаль, Беларускага катынскага спісу па сённяшні дзень не ўдалося знайсці. Гісторыкі аднак упэўненыя, што ён існуе, прынамсі адзін экзэмпляр. Адкуль такое меркаванне? У 1959 годзе старшыня Камітэту дзяржаўнай бяспекі Савецкага Саюзу Аляксандр Шэлепін падпісаў службовую запіску, у якой гаворыцца, што ў Беларускай і Украінскай ССР расстраляна 7305 палякаў. Украінскі катынскі спіс налічвае 3435 чалавек. Такім чынам мяркуецца, што астатнія ахвяры – з Беларускага спісу.

Пра існаванне спісу гісторыкі ўпэўненыя яшчэ і таму, што сталінскія злачынцы вялі дакладны ўлік сваіх ахвяр.

Польскія гісторыкі мяркуюць, што большасць ахвяр са спісу спачываюць у Курапатах, астатнія – у розных месцах у Беларусі. Менавіта ў Курапатах была знойдзеная вопратка польскай вытворчасці, каталіцкія рэлігійныя сімвалы, а таксама прадметы штодзённага карыстання, напрыклад, грэбені, з надпісамі па-польску кшталту «Цяжкія моманты ў турме. Мінск, 25.04.1940». Ёсць таксама іншыя артэфакты з надпісамі, якія датуюцца красавіком 1940 году.


Ekshumacja zwłok polskich oficerów zamordowanych w Katyniu w 1940 r. Ekshumacja zwłok polskich oficerów zamordowanych w Katyniu w 1940 r.

Беларускі і расійскі рэжымы не паведамляюць пра тое, ці існуе і дзе знаходзіцца Беларусі катынскі спіс.

Нагадаем, вясной 1940 году па загадзе савецкага кіраўніцтва НКУС расстраляла каля 22 тыс. польскіх ваеннапалонных, амаль палова – гэта афіцэры Войска Польскага і паліцыі. Вязняў расстрэльвалі ў Катыні, Казельску, Медным, Старабельску, Асташкаве і іншых населеных пунктах.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

відэа: трэйлер фільму «Катынь» Анджэя Вайды

Больш на гэтую тэму: Машына часу