Беларуская Служба

У Варшаве працягваецца канферэнцыя ToGetAir

21.04.2022 10:02
Ейныя ўдзельнікі абмяркоўваюць барацьбу з кліматычнымі зменамі.
    ToGetAir
У Варшаве працягваецца канферэнцыя ToGetAirTOGETAIR/mat. prasowe

Барацьба з наступствамі зменаў клімату ў эпоху энергетычнай трансфармацыі – гэта адна з тэмаў, якія абмяркоўваліся на канферэнцыі ToGetAir у Варшаве. Выступоўцы задумоўваліся пра тое, як прадухіліць адмоўныя з'явы надворʼя і як нейтралізаваць іх наступствы для чалавека і прыроды.

Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Эдвард Сярка(Edward Siarka) звяртаў увагу на неабходнасць дадатковай высадкі дрэў у лясах і іх дыверсіфікацыі. Ён падкрэсліў, што найбольш папулярныя ў Польшчы дрэвы, успрымальныя да такіх зʼяў, як засуха, навальніцы і шкодныя насякомыя:

- Мы звяртаем увагу на неабходнасць павелічэння паверхні лясоў у Польшчы, нягледзячы на праблемы з засухай. Мы стараемся таксама мяняць структуру дрэвастою, каб павялічыць яго ўстойлівасць да кліматычных зменаў. Пасля Другой сусветнай вайны ў Польшчы высаджалі ў асноўны сасну. Зараз мы хочам, каб лясы былі больш змяшаныя; каб у іх было больш устойлівых лісцяных дрэў.

Прафесар Міраслаў Ментус(Mirosław Miętus) з Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі звяртаў увагу на неабходнасць аховы ўзбярэжжа Балтыйскага мора. Паводле яго, гэта можна зрабіць пры захаванні турыстычных каштоўнасцяў гэтых раёнаў:

- З 1960-х гадоў мінулага стагоддзя верагоднасць настолькі моцнага шторму, які змог бы прарваць Гельскую касу даволі высокая. Адзін са спосабаў прадухілення гэткай з’явы – будаўніцтва дзюн. Дзюны – гэта першая, буферная зона ў выпадку шторму.

Кліматычная канферэнцыя ToGetAir будзе працягвацца ў польскай сталіцы да пятніцы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

У Варшаве пачаўся кліматычны саміт TOGETAIR 2022

20.04.2022 13:07
Гэта тры дні дыскусій пра бяспечную энергетычную будучыню Еўропы з удзелам польскіх і замежных экспертаў.