Беларуская Служба

У Варшаве пачаўся кліматычны саміт TOGETAIR 2022

20.04.2022 13:07
Гэта тры дні дыскусій пра бяспечную энергетычную будучыню Еўропы з удзелам польскіх і замежных экспертаў.
.
.Прэс-матэрыялы саміту

Вага дыскусіі абавязкова вызначаецца геапалітычнай сітуацыяй, таму эксперты раскажуць пра наступствы расійскай агрэсіі для дынамікі дасягнення кліматычных мэтаў ЕС і магчымасці развіцця вадародных тэхналогій, якія могуць прывесці да незалежнасці Еўропы ад расійскага газу.

Першы дзень мерапрыемства праходзіць пад лозунгам «Кліматычная нейтральнасць». Сярод тэм, якія абмяркоўваліся ў першы дзень, ёсць і тыя, якія тычацца барацьбы са зменай клімату; развіцця атамнай энергетыкі; інтэлектуальных сістэмам назапашвання, размеркавання энергіі і марскіх ветравых электрастанцый.

Арганізатар Міжнароднага кліматычнага саміту TOGETAIR 2022 – Фонд чыстага паветра і Фонд пазітыўных ідэй.

ав/money.pl