Беларуская Служба

Украінка атрымала польскае сэрца

27.04.2022 14:25
У Інстытуце кардыялогіі ў Варшаве перасадзілі сэрца ўкраінцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Некалькі дзён таму ў Інстытуце кардыялогіі ў Варшаве перасадзілі сэрца 36-гадовай пацыентцы з Украіны з тэрмінальнай рэстрыктыўнай кардыяміяпатыяй. Дырэктар інстытута прафесар Лукаш Шумоўскі(Łukasz Szumowski) паясніў, што ў гэтым выпадку пацыентка патрабавала адносна невялікага сэрца ад донара з адпаведнай групай крыві:

- Знайшося невялікае сэрца, паколькі пацыентка таксама невялікага росту, якое не было адпаведным для іншых пацыентаў, якія чакаюць у чарзе. У аспекце вайны ва Украіне – гэта сімвалічная перасадка. Зараз польскае сэрца б’ецца ў грудзях украінскай пацыенткі. Можна нават сказаць, што мы, літаральна, далі польскае сэрца Украіне.

Да вайны пацыентка лячылася ў Германіі. Нагадваем, украінскія ваенныя ўцекачы ахопленыя ў Польшчы такой жа медыцынскай апекай, як палякі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Украінскія ўцекачы змогуць карыстацца ў Польшчы бясплатнай медыцынскай апекай

14.03.2022 12:45
Гэта, між іншым, прадугледжвае, адмысловы закон, які ў выходныя падпісаў прэзідэнт Польшчы.